Падарункі, платформа верыфікацыі і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Падарункі, платформа верыфікацыі і шмат чаго яшчэ

Карыстальнікі цяпер могуць адпраўляць падарункі сваім сябрам. Атрымальнікі падарункаў могуць паказваць іх на сваіх старонках профілю або ператвараць іх у Зоркі. Зоркі Telegram можна ўжываць шмат для чаго, уключаючы падтрымку стваральнікаў і куплю паслуг у міні-праграмах.

Акрамя таго, Telegram запусціў магчымасць для любога бізнесу правяраць нумары тэлефонаў кліентаў: гэтая новая платформа верыфікацыі дазваляе карыстальнікам лёгка пацвярджаць свае нумары тэлефонаў, атрымліваючы код праз Telegram, а працэс праверкі абыйдзецца бізнесу ўсяго ў $0.01 за карыстальніка. Мы таксама палепшылі відэачаты, дадалі новыя спосабы скардзіцца на кантэнт у Telegram — і шмат чаго яшчэ.

Падарункі

Карыстальнікі Telegram цяпер могуць дасылаць адзін аднаму падарункі за Зоркі Telegram – каб адзначыць свята і адправіць віншаванне ў выглядзе анімаванага малюнка або паведамлення.

Калі вы атрымліваеце падарунак, вы можаце паказаць яго на новай ўкладцы «Падарункі» у профілі — або адмовіцца ад падарунка і атрымаць частку з затрачаных на яго Зорак, каб пасля выдаткаваць іх у іншым месцы, у тым ліку на больш падарункаў.

Каб адправіць падарунак, адкрыйце профіль карыстальніка і націсніце ⋮ / ⋯ > Адправіць падарунак. Вы можаце дадаць любое паведамленне або эмодзі.

Адпраўка падарунка

Калі вы адпраўляеце падарунак, вы можаце схаваць сваё імя. Атрымальнік усё роўна будзе ведаць, хто яго адправіў, але ніхто іншы не ўбачыць вашага імя, калі падарунак будзе паказвацца ў профілі.

Платформа верыфікацыі

Мы ведаем з уласнага досведу, як нечакана дорага можа быць для бізнесу верыфікацыя нумароў тэлефонаў іх кліентаў. Пачынаючы з сённяшняга дня, любы бізнес, праграма або вэб-сайт можа адпраўляць праверачныя коды праз Telegram і аплачваць іх на Fragment. Коды Telegram хутчэйшыя, таннейшыя, больш бяспечныя і зручныя, чым SMS і іншыя альтэрнатывы.

Карыстальнікі будуць атрымліваць паведамленні з кодамі ў спецыяльным чаце унутры Telegram.

API шлюза Telegram цалкам бясплатны для тэставання. Зацікаўленыя распрацоўшчыкі могуць даведацца больш у нашым падрабязным дапаможніку.

Палепшаная сістэма скаргаў

Кожны дзень мадэратары Telegram выдаляюць мільёны адзінак змесціва, якія парушаюць нашы Умовы выкарыстання. Усе праграмы Telegram дазваляюць карыстальнікам скардзіцца на паведамленні мадэратарам.

Каб палепшыць здольнасць мадэратараў апрацоўваць скаргі ў вялікіх маштабах і далей паляпшаць нашы магчымасці штучнага інтэлекту, меню справаздачнасці было пашырана з падрабязнымі варыянтамі для кожнай катэгорыі. Напрыклад, паведамленне цяпер можна справаздачыць як Махлярства або спам > Фішынг, а не проста Спам.

Каб паскардзіцца на паведамленне, націсніце на Android, утрымлівайце на iOS або націсніце правай кнопкай мышы на Desktop або Web, і выберыце «Паскардзіцца».

Новы дызайн відэачатаў на iOS

Відэачаты на iOS былі перабудаваны з нуля для павышэння прадукцыйнасці і часу працы ад батарэі.

Гэта таксама азначае, што прылады цяпер застаюцца значна халаднейшымі падчас доўгіх званкоў – нават з мноствам відэапатокаў ад дзясяткаў удзельнікаў.

Новы дызайн відэачатаў на iOS

Відэачаты ў Telegram дазваляюць паказваць вашу камеру і дзяліцца экранам адначасова.

RTMP-эфіры на Android

Telegram для Android цяпер падтрымлівае жывы эфір праз RTMP – што дазваляе вам генераваць ключ трансляцыі і падключаць ваш эфір да папулярных праграм, такіх як OBS Studio і XSplit Broadcaster.

RTMP-эфіры даступныя ўва ўсіх праграмах Telegram – яны ўпершыню былі ўведзены на iOS і Desktop у 2022 годзе.

Гэта ўсё на сёння, мы будзем працаваць над новымі функцыямі, пакуль вы распакоўваеце падарункі.


5 кастрычніка, 2024
Каманда Telegram

Іншыя навіны