Рэдактар стыкераў – стварайце свае стыкеры

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Рэдактар стыкераў

Пачынаючы ад сёння вы зможаце ствараць стыкеры і наборы стыкераў з любога відарысу з дапамогай магутнага рэдактара — не выходзячы з Telegram.

Рэдактар стыкераў

Проста вазьміце любое фота і дадайце надпісы, малюнкі – або безліч анімаваных стыкераў, эмодзі і анімацый, якія ўжо загружаны на платформу. Пераўтварыць коцікаў у твор мастацтва не было так проста ніколі ў гісторыі чалавецтва (і катавецтва таксама).

Адным дотыкам вы можаце выразаць аб'екты і выдаляць фон. Таксама вы можаце ўручную сцерці або аднавіць любыя часткі вашага відарыса – або дадаць контур да вашага новага стыкера.

Кнопка «Стварыць стыкер»

Каб пачаць ствараць стыкеры, адкрыйце панэль стыкераў у полі ўводу паведамлення ў любым чаце, і націсніце кнопку (+).

Дадаванне стыкераў у набор

Як скончылі, можаце проста адправіць стыкер, або стварыце набор стыкераў, каб вашымі смешнымі коцікамі маглі карыстацца і вашы сябры ў сваіх чатах.

Каб дадаць стыкер у набор, выберыце эмодзі, каб апісаць эмоцыю, якую гэты стыкер мусіць перадаваць. Telegram таксама будзе ўжываць штучны інтэлект, каб прапанаваць вам эмодзі на аснове самога стыкера — напрыклад, эмодзі ката, сабакі або машыны.

У Telegram эмодзі можна карыстацца, каб хутка знайсці стыкер. Калі вы ўводзіце эмодзі, Telegram аўтаматычна прапануе вам адпаведныя стыкеры, якія можна адразу жа адправіць.

Пашырэнне набору

З 2015 мільёны мастакоў і мемаробаў карысталіся адкрытай платформай Telegram, каб распаўсюдзіць свае творы.

Вы можаце дадаць любы існуючы стыкер у свае наборы. Напрыклад, каб сабраць калекцыю сваіх любімых стыкераў у адным наборы, або проста зрабіць тэматычную падборку.

Абагуленне набораў

Каб абагуліць свае наборы іншым карыстальнікам, проста адпраўце адзін са стыкераў. Праз адзін стыкер, калі націснуць на яго, можна дадаць увесь набор. Кожны набор таксама мае ўнікальную спасылку t.me.

З гэтым абнаўленнем мы таксама дадалі папярэдні прагляд спасылак для ўсіх набораў стыкераў і эмодзі.

У гэтым месяцы мы плануем абвясціць яшчэ 16 новых магчымасцей, але спярша — хіба вы не збіраліся зрабіць парачку стыкераў?


13 красавіка, 2024,
Каманда Telegram

Іншыя навіны

미니 앱 바, 미디어 광고, 스토리 검색 등 더 보기

6월 업데이트에서는 미니 앱을 최소화하여 컴팩트 바로 만드는 방법을 추가하고, 콘텐츠 제작자가 유료 사진 및 동영상으로 채널을 수익화할 수 있도록 도우며, 해시태그 또는 위치로 검색하고 새로운 링크 위젯을 도입하여 스토리를 개선할 수 있게 됩니다.
30 Чэр, 2024

텔레그램 스타: 디지털 상품 및 기타 항목 결제

매달 4억 명 이상의 사용자가 텔레그램에서 봇과 미니 앱을 통해 제품을 구매하고, 서비스를 이용하며, 게임을 하고, 그 외 다양한 활동을 합니다. 오늘 업데이트로, 봇과 미니 앱은 디지털 상품과 서비스를 판매할 수 있게 되었습니다.
6 Чэр, 2024

메시지 효과, 해시태그 검색 등

이 업데이트를 통해 보낸 메시지에 애니메이션 효과를 추가하고, 미디어 위에 설명을 이동시키며, 글로벌 해시태그를 사용하여 공개 게시물을 찾고, 접을 수 있는 인용 블록으로 텍스트의 일부를 숨길 수 있습니다 – 그리고 더 많은 기능이 있습니다.
31 Май, 2024

내 프로필, 추천 채널 그리고 15개의 추가 기능

이번 달에는 채널 추천, 내 프로필 보기 및 페이지에 채널과 생일을 표시하는 기능, 그룹 관리자를 위한 개선된 관리 도구 등 15개 이상의 새로운 기능을 추가했습니다.
25 Кра, 2024